Описание
Вітаем у нашай суполке усіх Божых людзей.
Гэта суполка Кансерватыўных Каталікоў і Традыцыяналістаў Беларусі, краіны, дзе каталік - кожны чацверты.
Хто такі кансерватыўны Каталік? - гэта Каталік, які жыве па Божых наказах, наказах Касцёла. Чалавек, які ў учынках кіруеца сваім сумленнем. Кансерватыўны Каталік ходзіць на Імшу у святы і па нядзелях, асуджае сучасныя негатыўныя тэндэнцыі, змагаеца са злом у сабе і іншых. Прычыну сучасных праблемаў Касцела ен бачыць у злоўжываннях і іскажэннях мадэрністамі палажэній Другога Ватыканскага Сабору, які ен лічыць пастэрскім.
Хто-ж такі Традыцыяналіст? гэта кансерватыўны Каталік, які акрамя іншага ходзіць на Трыдзенскую Імшу і выконвае старыя рэлігійныя правілы. Сучасныя праблемы Каталіцкага касцела бачыць у перамозе ўнутранага касцельнага мадэрністычнага лоббі, якое праз памылковыя рашэнні Другога Ватыканскага Сабора, што насіў пастэрскі характар, ерэтычнымі ідэямі разлагае касцельную дактрыну і дысцыпліну. Нажаль, такіх людзей у нашай краіне ня шмат, але яны ёсць, і гэта гаворыць аб тым, што Касцёл яшче жывы і будзе жыць.
Мы - кансерватыўныя Каталікі, жадаем умацаваня Касцёла, збаўленя яго ад ворагаў унутры і вяртаня да чысціні.
Просім тых, хто увайшоў у гэтую суполку, не лаяца матам, паважаць іншае меркаванне і пры магчымасці друкаваць на беларускай мове.
Няхай вас блаславіць Бог усемагутны
Айцец, і Сын, і Дух Святы
Амен